Запрашаем усіх на ўнікальнае свята "Мова Фэст", прымеркаванае да Міжнароднага дня роднай мовы

14.02.2020

22 лютага ў мінскім культурным хабе "ОК16" (вул. Кастрычніцкая, д. 16, к. 27) "Арт Сядзіба" збірае разам 50 беларускіх кампаній, арганізацый, ініцыятыў і творчых калектываў, каб годна правесці маштабнае і ўнікальнае свята "Мова Фэст", прымеркаванае да Міжнароднага дня роднай мовы.

Банк Дабрабыт рыхтуе для свята "Мова Фэст" сваю пляцоўку, дзе размесціцца фотазона, якая стане часткай моўнага квэсту. Дзеткі і ўсе наведнікі свята змогуць  зрабі сэлфі з талісманам банка — божай кароўкай Евай Дабрабыт, якая стала гераіняй адмысловага стыкерпаку, яго можна спампаваць у Telegram’e https://t.me/addstickers/EvaDabrabyt.


Банк Дабрабыт стаў афіцыйным партнёрам свята, а супрацоўнікі зрабілі яскравае відэазапрашанне — знялі атмасферны і прыгожы ролік, у якім чытаюць верш "Мова" паэткі Галіны Пірожнік.

Усміхаецца і чытае верш у роліку і старшыня праўлення Банка Дабрабыт Ліхагруд Ігар Віктаравіч:

— Наш банк, пасля рэбрэндынгу ў мінулым годзе, стаў беларускамоўным як у назве, так і ў вялікай колькасці спраў. Мы адразу стварылі версію не толькі сайта банка па-беларуска, а і мабільнага дадатку "Дабрабыт-анлайн". Пакет паслугаў "Вышэйшая ліга", карткі "Матуля" і "Давай-давай", праграма лаяльнасці "Кола", уклады "Шчодры" і "На мару" — гэта толькі частка прадуктаў нашага банка ў назвах якіх выкарыстоўваецца беларуская мова. Таму безумоўна мы з задавальненнем прынялі прапанову "Арт Сядзібы" стаць не проста афіцыйнымі партнёрамі, а і актыўнымі ўдзельнікамі "Мова Фэст".

Афіцыйны хэштэг свята #мовафэст дае магчымасць не толькі сачыць за падрыхтоўкай і правядзеннем свята, але і выйграваць падарункі ад партнёраў. Свята 22 лютага ў культурным хабе "ОК16" пачнецца а 13-й гадзіне і будзе доўжыцца да 22.00. Уваход вольны.